Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М1
Уначы праводзілі кантрольныя тэсты.
Скрыншот відэа
Зубру каля трасы М1 у Баранавіцкім раёне, як было вядома раней, дададуць спецэфектаў — зубр будзе імітаваць рыканне і выпускаць пару.
Нядаўна ўначы ўжо тэставалі прыдумку. Кадры апублікаваў Брэсцкі аблвыканкам.
Мясцовыя ўлады паведамляюць, што хутка ўжо гэтыя спецэфекты змогуць пабачыць і падарожнікі.
Фота: Брэсцкі аблвыканкам