БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ

17.05.2026 / 19:52

Nashaniva.com

Моцная аварыя здарылася ў Бабруйску 17 мая. Кіроўца BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знёс арку жылога дома. Другі ўдзельнік ДТЗ, які быў за стырном Volkswagen Polo, паводле папярэдніх даных, выехаў на скрыжаванне на чырвонае святло, паведамляе komkur.info.

Месца ДТЗ. Фота тут і далей: komkur.info

Аварыя адбылася на скрыжаванні Мінскай і Сацыялістычнай вуліц.

Спрабуючы пазбегнуць удару, кіроўца BMW выехаў з праезнай часткі на тратуар, знёс ліхтар, дарожны знак, дрэва і частку аркі трохпавярховага жылога дома. Па шчаслівай выпадковасці ніхто з пешаходаў не пацярпеў.

Як расказаў сам кіроўца, ён рухаўся па Мінскай у бок «белай царквы», на зялёнае святло. Хуткасны рэжым не парушаў. На скрыжаванні з Сацыялістычнай наперарэз яго машыне выехаў VW Polo. Яго кіроўцу гарэла «чырвонае». Гэту версію пацвердзілі і відавочцы, якія знаходзіліся на месцы аварыі.

Кіроўцам VW быў пажылы мужчына. Ні ён, ні кіроўца BMW не пацярпелі.

У абедзвюх інамарках спрацавалі падушкі бяспекі.

Калі «Пола» яшчэ можна адрамантаваць, то BMW, хутчэй за ўсё, аднаўленню не падлягае. Прэміяльны нямецкі седан апынуўся літаральна пахаваны пад фрагментамі брамы дома пабудовы 1950‑х гадоў. Сама арка цалкам разбурана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула