БЕЛ Ł РУС

Самалёт «Белавія» на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце

17.05.2026 / 20:00

Nashaniva.com

Што здарылася, пакуль незразумела.

Самалёт Белавія на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце, паведамляе «Флагшток».

Пасажырскі Embraer, які вылецеў з неспакойнай Масквы, рухаўся па звычайнай траекторыі. Над Магілёўскай вобласцю самалёт пачаў кружыць каля Слаўгарада і знаходзіўся там каля 35 хвілін. Самалёт паляцеў на Мінск.

Адміністрацыі «Белавія» і Белаэранавігацыя пакуль не тлумачылі прычыны інцыдэнту.

Украінскія маніторынгавыя каналы ў той час не фіксавалі залётаў БпЛА праз украінска-беларускую мяжу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула