БЕЛ Ł РУС

Памерла спявачка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк

17.05.2026 / 20:33

Nashaniva.com

Яшчэ 16 мая яна выступала ў касцёле.

Памерла вакалістка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк.

16 мая Марыя яшчэ выступала ў дуэце з Вольгай Конанавай у Бернардзінскім касцёле ў Гродна разам з Ансамблем старажытнай музыкі. «Пела раскошна», — кажуць пра тое выступленне.

Жанчыны не стала раніцай 17 мая, паведамляюць знаёмыя ў сацсетках.

Марыя Райдзюк скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. У Гродзенскай капэле яна выступала як сапрана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула