БЕЛ Ł РУС

У ЗША падчас авіяшоу сутыкнуліся і выбухнулі два вайсковыя самалёты

17.05.2026 / 23:11

Nashaniva.com

Пілоты паспелі катапультавацца.

Скрыншот відэа

У ЗША, у Айдаха, падчас авіяшоу 17 мая ў паветры сутыкнуліся два самалёты.

Авіяшоу Gunfighters Skies праходзіла на базе ВПС Маўнтын-Хоўм.

На відэа трапіла, як два знішчальнікі сутыкнуліся, пасля чаго раскрыліся чатыры парашуты — усе чатыры пілоты паспелі катапультавацца. Самалёты выбухнулі.

Гэта былі самалёты радыёэлектроннай барацьбы EA-18G Growler. Кошт аднаго складае каля 70 мільёнаў даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула