У МЗС Расіі заявілі пра адсутнасць сігналаў з Кіева адносна новых перамоваў
Масква не атрымлівала ад Кіева сігналаў пра гатоўнасць да новага раўнда перамоваў па ўрэгуляванні канфлікту, заявіў «Ізвестіям» намеснік кіраўніка МЗС Расіі Міхаіл Галузін, піша РБК.
Паводле слоў дыпламата, расійскі бок не бачыць гатоўнасці Кіева «сутнасна прасунуцца ў справе ўрэгулявання», аднак той можа падрыхтаваць глебу для аднаўлення мірнага працэсу.
«У плане стварэння ўмоў для выніковых перамоваў Зяленскаму варта аддаць УСУ загад спыніць агонь і пакінуць тэрыторыю Данбаса, расійскіх рэгіёнаў. Тады можна будзе перайсці да абмеркавання канкрэтных параметраў сапраўды ўсеабдымнага, справядлівага і ўстойлівага міру», — сказаў ён.
Галузін таксама адзначыў, што перамоўны працэс будзе няпростым, аднак Расія да яго гатовая.