БЕЛ Ł РУС

Махляры прымусілі жанчыну здымаць на відэа свой абутак

18.05.2026 / 09:20

Nashaniva.com

Мінскія аператыўнікі затрымалі двух замежнікаў, якія працавалі кур’ерамі ашуканцаў, паведамляе сталічная міліцыя. Калі афіцыйныя структуры пішуць пра «замежнікаў» у крымінальным кантэксце, гаворка звычайна ідзе пра расіян.

Ілюстрацыйнае фота

Адзін з іх, 18‑гадовы хлопец, забраў грошы ў 67‑гадовай пенсіянеркі. Жанчыну падманулі па схеме замены лічыльнікаў, а пасля напалохалі крымінальнай адказнасцю за здраду дзяржаве. Спачатку яна пакінула ў схованцы 10 тысяч даляраў, а потым перадала кур’еру яшчэ 42 тысячы даляраў, якія належалі яе сыну.

Затым, каб пацягнуць час, ашуканцы прымусілі пенсіянерку зняць на відэа сваю кватэру, паверхі ў пад’ездзе і абутак, які стаяў каля дзвярэй.

Пакуль жанчына выконвала гэтае заданне, 18‑гадовы кур’ер пакінуў яе грошы ў тайніку. Адтуль іх забраў іншы іншаземец. 20‑гадовага мужчыну затрымалі на месцы злачынства, грошы канфіскавалі і вернуць падманутай пенсіянерцы.

Фігурант прызнаўся, што паспеў выканаць шэсць заданняў тэлефонных ашуканцаў. Ён перакладаў грошы з аднаго тайніка ў іншы, каб замесці сляды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула