Экс-кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак выходзіць з СІЗА
За Ермака ўнеслі заклад— 140 мільёнаў грыўняў (больш за 3 млн даляраў).
Андрэй Ярмак быў арыштаваны 14 мая. Паколькі да пятніцы ўсю суму сабраць не паспелі, выхадныя ён правёў у ізалятары.
Экс-кіраўнік офіса Зяленскага праходзіць у справе па адмыванні грошай праз будаўніцтва элітных дамоў пад Кіевам.
Андрэй Ярмак кіраваў Офісам прэзідэнта Украіны з лютага 2020 па лістапад 2025 год. Яго называлі шэрым кардыналам украінскай палітыкі і фактычна віцэ-прэзідэнтам Украіны, хоць там няма такой пасады.