БЕЛ Ł РУС

У Малдове бронзу чэмпіянату па футболе заваяваў клуб з мноствам беларусаў

18.05.2026 / 10:07

Nashaniva.com

Там налічваецца восем нашых суайчыннікаў.

Фота: ФК «Зімбру»

У Малдове беларускі легіён прастаўлены выключна ў кішынёўскім «Зімбру». За клуб гуляе чацвёра беларусаў, клуб трэніруе беларускі спецыяліст Алег Кубараў, а трое яго асістэнтаў таксамам беларусы: Эдуард Тучынскі, Павел Рыбак і Аляксандр Марозаў.

«Зімбру» згуляў учора ўнічыю з чэмпіёнам краіны «Петракубам» 1:1 і стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату.

Абаронца Мікалай Золатаў правёў увесь матч, форвард Ілля Васілевіч адыграў першы тайм, паўабаронца Цімафей Шаркоўскі выйшаў на замену на 68‑й хвіліне, форвард Дзяніс Казлоўскі застаўся ў запасе.

Чэмпіянат Малдовы па футболе праводзіцца ў два этапы.

Першая тройка выніковай турнірнай табліцы пасля другога этапа:

  1. Петракуб — 40 балаў
  2. Шэрыф — 34
  3. Зімбру — 32

23 мая «Зімбру» і «Шэрыф» сустрэнуцца ў фінале Кубка краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула