БЕЛ Ł РУС

Выйшаў новы пераклад «Часу second-hand» Алексіевіч

18.05.2026 / 11:49

Nashaniva.com

У выдавецтве «Пфляўмбаўм» вышаў новы пераклад кнігі «Час second-hand» Святланы Алексіевіч. Завяршальную кнігу знакамітага цыкла «Галасы Утопіі» пераклала Кацярына Маціеўская, піша bellit.info.

Мастацка-дакументальная гісторыя «Час second-hand» была ўпершыню выдадзеная ў 2013 годзе, аднак і тады, і — нават выразней — сёння мы бачым, што часы «чырвонага чалавека» не скончыліся разам з савецкім камуністычным праектам. Цяпер «чырвоны чалавек» бамбіць Кіеў, Харкаў, Днепр, Адэсу…

«У камунізму быў вар’яцкі план, — расказвае аўтарка, — перарабіць «даўняга» чалавека, састарэлага Адама. І гэта ўдалося… магчыма, адзінае, што ўдалося. За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асаблівы чалавечы тып — homo soveticus. Адны лічаць, што гэта персанаж трагічны, іншыя называюць яго «саўком». Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён добра мне знаёмы, я побач з ім, плячо ў плячо, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, бацькі, сябры».

Кнігу можна будзе неўзабаве набыць Knihauka.com ці Knygynas.biz а таксама ў шэрагу іншых месцаў (гл. спіс ад выдавецтва «Пфляўмбаўм»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула