У Гродне работнік загінуў, зваліўшыся з пагрузчыка
Здарэнне адбылося ў пачатку мая на адным з прадпрыемстваў, паведамляе СК.
Майстар даручыў 39‑гадоваму работніку змясціць у аўтамабіль мармуровую крошку з дапамогай вілачнага пагрузчыка.
З-за перагрузу тэхніка перакулілася і прыціснула яго.
Майстар расказаў, што ведаў пра адсутнасць у загінулага допуску да працы на пагрузчыку, але, нягледзячы на гэта, даў указанне.