Украіна стварыла ўласную кіраваную авіябомбу
Першая партыя ўкраінскіх КАБаў гатова да баявога прымянення, паведаміў міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў.
Украінскія інжынеры распрацавалі першую айчынную кіраваную авіяцыйную бомбу (КАБ). Яна паспяхова прайшла неабходныя выпрабаванні і цалкам гатова да прымянення ў баявых умовах, паведаміў Фёдараў.
Міністэрства абароны Украіны закупiла першую эксперыментальную партыю гэтай зброі, і на цяперашні момант пілоты Сіл абароны адпрацоўваюць розныя баявыя сцэнарыі, адаптуючы новую зброю да рэалій фронту.
На стварэнне авіябомбы спатрэбілася 17 месяцаў, паведамляе міністр абароны Украіны.
Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што ўкраінская КАБ мае ўнікальную канструкцыю, створаную з улікам досведу сучаснай вайны. Гэта не копія савецкіх ці заходніх аналагаў, а самастойнае рашэнне ўкраінскіх інжынераў.
Авіябомба абсталявана баявой часткай вагой 250 кілаграмаў і здольна высокадакладна паражаць варожыя ўмацаванні, камандныя пункты і іншыя цэлі на адлегласці за дзясяткі кіламетраў у глыбіню пасля скіду.
«Украіна пераходзіць ад імпарту асобных рашэнняў да стварэння ўласнай high tech-зброі, якая сістэмна ўзмацняе Сілы абароны і дае тэхналагічную перавагу на полі бою», — піша Фёдараў.