Па цяжкіх артыкулах будуць судзіць, верагодна, цэлую сям'ю
Мінскі гарадскі суд прызначыў судовае пасяджэнне па справе Дзмітрыя Уладзіміравіча Карсакова, Таццяны Сігізмундаўны Карсаковай, а таксама Пелагіі Дзмітрыеўны Карсаковай, піша «Вясна».
Верагодна, Пелагію хочуць судзіць завочна — яе выклікаюць у суд 20 мая. Дзмітрый і Таццяна, у сваю чаргу, імаверна, знаходзяцца за кратамі.
Дзмітрыю Карсакову і Таццяне Карсаковай інкрымінаваныя ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 3 арт. 333‑1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў).
Пелагіі інкрымінаваная ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве).