БЕЛ Ł РУС

У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве

18.05.2026 / 16:09

Nashaniva.com

26 мая ў Коўне пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918—1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака.

Томаш Блашчак — доктар гісторыі, выкладае ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне, спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX стагоддзі. Аўтар трох манаграфій і некалькіх дзясяткаў артыкулаў па гэтай тэматыцы.

Гэтая кніга:

У кнізе на аснове шырокага кола крыніц падрабязна даследуюцца беларуска-літоўскія адносіны як падчас барацьбы за стварэнне незалежнай Літвы і Беларусі, так і ў міжваенны перыяд, калі беларусы заставаліся бездзяржаўнай нацыяй, а літоўцам удалося адстаяць сваю дзяржаву. Шмат увагі прысвечана вайсковаму супрацоўніцтву Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама кнігавыданню на беларускай мове ды грамадскаму жыццю беларусаў у міжваеннай Літве.

Час правядзення прэзентацыі: 26 мая (аўторак), 18:00 — 19:30.

Адрас: VDU daugiafunkcinis mokslo ir studijų centras, V. Putvinskio g. 23-104.

Прэзентацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза 'EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II)'.

Чытайце таксама:

Выйшаў новы пераклад «Часу second-hand» Алексіевіч

Выйшаў новы зборнік «моўных здымкаў» паэта Ігара Кулікова

Выходзіць кніга Фядуты, якую ён пісаў у СІЗА КДБ

Каментары да артыкула