БЕЛ Ł РУС

Абяцаная кавярня ў мінскай воданапорнай вежы пакуль так і не адкрылася

18.05.2026 / 16:18

Nashaniva.com

У пачатку мінулага года стала вядома, што ў легендарнай воданапорнай вежы, якая стаіць каля ажыўленага праспекта Жукава ў Мінску, адкрыецца кавярня. Гучала гэта інтрыгоўна, бо месца незвычайнае, са складаным лёсам. Прытым тады адкрыццё абяцалі ўжо вельмі хутка, да канца года. Але, як аказалася абяцанні пакуль не спраўдзіліся. 

Фота: t.me/pureminsk

«Быў на праспекце Жукава і вырашыў падысці да шматпакутнай воданапоркі, якая ўжо 30+ спрабуе ператварыцца ў нешта карыснае ў агульнагарадскім сэнсе.

Фота: t.me/pureminsk

Цяперашні ўладальнік абяцаў адкрыць у ёй кавярню да канца 2025-га, аднак, падобна, нешта зноў пайшло не так. Дзверы зачыненыя, праз акно бачныя скрыні і агульны беспарадак.

Фота: t.me/pureminsk

Зноў трэба чакаць, але мы прызвычаіліся», — напісаў у сваім тэлеграм-канале «Минск и минчанин» блогер Дзяніс Блішч.

Фота: t.me/pureminsk

Чытайце таксама:

Да канца года адкрыецца кавярня «Вежа» ў мінскай воданапорнай вежы каля праспекта Жукава

У легендарнай воданапорнай вежы ў Мінску хутка адкрыецца кавярня пад назвай «Вежа»

У Гродне не знеслі стары будынак, а пачалі яго рэканструкцыю. Вось як ён будзе выглядаць

Каментары да артыкула