БЕЛ Ł РУС

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

18.05.2026 / 16:32

Nashaniva.com

Супраць вядомага беларускага музыкі, лідара гуртоў «Ляпіс Трубяцкой» і Brutto Сяргея Міхалка 18 мая завялі справу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Сяргей Міхалок. Фота: lyapis98

Сяргея Міхалка абвінавачваюць па ч. 1 арт. 130 (Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай або іншай сацыяльнай прыналежнасці) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Яго запрашаюць з'явіцца ў Ленінскі раённы аддзел Следчага камітэта горада Мінска.

Чытайце таксама:

«Іх шукае міліцыя». У Мінску на стэндах з’явіліся фоты Славы Камісаранкі і Сяргея Міхалка

Сацсеткі абмяркоўваюць выгляд Міхалка на апошніх канцэртах ФОТА

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Вольскі пра Міхалка: Я думаю, што Сярожа выруліць

Каментары да артыкула