БЕЛ Ł РУС

Беларускі ВУП упершыню сёлета перавысіў узровень мінулага года

18.05.2026 / 17:30

Nashaniva.com

Аб’ём ВУП Беларусі ў студзені-красавіку 2026 года склаў у бягучых цэнах 94,5 мільярдаў рублёў, што ў супастаўных цэнах на 0,2 працэнта больш, чым у той жа перыяд 2025 года. Пра гэта 18 мая паведаміў Белстат.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media

У студзені беларуская эканоміка адставала ад папярэдняга года на 1,2 працэнта, у студзені-лютым — таксама на 1,2 працэнта, у студзені-сакавіку — на 0,4 працэнта.

Цяпер яна ўпершыню ў гэтым годзе перавысіла ўзровень 2025 года. Увогуле ж ВУП Беларусі, згодна з параметрамі сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026 год, па выніках усіх 12 месяцаў вырасце на 2,8 працэнта.

У студзені-красавіку 2026 года ў параўнанні з тым жа часам 2025 года прадукцыі сельскай гаспадаркі выраблена на 2,9 працэнта больш, прамысловасці — на 2,5 працэнта менш.

Інвестыцыі ў асноўны капітал скараціліся на 0,6 працэнта. Увод у эксплуатацыю жылля знізіўся на 26,6 працэнта. Грузаабарот вырас на 0,2 працэнта, пасажыраабарот — на 8,3 працэнта.

Аптовы тавараабарот стаў на 2 працэнты меншым, тавараабарот грамадскага харчавання — на 0,6 працэнта. А вось рознічны тавараабарот павялічыўся — на 6,2 працэнта.

Чытайце таксама:

Расія на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за 4 месяцы ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк

Каментары да артыкула