БЕЛ Ł РУС

У Турцыі мужчына адкрыў агонь па наведвальніках рэстарана

18.05.2026 / 21:54

Nashaniva.com

18 мая 37‑гадовы мужчына пад’ехаў на аўтамабілі да рэстарана ў горадзе Мерсін на поўдні Турцыі і адкрыў агонь.

Скрыншот з відэа

У выніку стральбы адзін з супрацоўнікаў загінуў на месцы. Таксама быў паранены ўладальнік установы — мужчыну даставілі ў бальніцу.

Уцякаючы ад рэстарана, мужчына адкрыў стральбу па мінаках, параніўшы восем чалавек, сярод іх — кіроўцу грузавіка.

Як пішуць мясцовыя СМІ, у выніку загінулі 5 чалавек, адзін з іх — мясцовы пастух, які сачыў за жывёлай каля дарогі. 7 чалавек параненыя.

Зараз нападніка шукаюць з дапамогай верталёта.

Чытайце таксама:

Гродзенская міліцыя паведаміла пра шпіталізацыю мужчыны з агнястрэльнымі раненнямі

Знайшлі целы італьянскіх дайвераў, якія зніклі на Мальдывах

У італьянскай Модэне аўтамабіль на высокай хуткасці ўехаў у групу мінакоў

Каментары да артыкула