У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ
Смешны выпадак адбыўся ўчора ў матчы чэмпіянату Англіі ў матчы супраць «Бёрнлі».
Фота: Mike Egerton / PA Images via Getty Images
Эпізод адбыўся ў другім тайме. Гулец «Арсенала» П'еро Інкапіэ трапіў пад прэсінг суперніка: Аксэль Туанзэбэ паваліў эквадорца і выпадкова наступіў яму на шорты.
Інкап’е ўжо каціўся па газоне, і шорты засталіся пад буцай Туанзэбэ, а майткі, які нацягваюць пад шорты, спаўзлі. П'еро не адразу нацягнуў іх.
«Арсенал» выйграў учора з лікам 1:0, і цяпер у кроку ад першага з 2004 года чэмпіёнства. Калі сёння «Манчэстэр Сіці» не пераможа ў гасцях матываваны перспектывай трапіць у Лігу чэмпіёнаў «Борнмут», то золата лонданскі клуб заваюе ўжо сёння.
Калі ж не, то ўсё вырашыцца ў апошнім туры ў нядзелю, калі «Арсенал» згуляе з «Крысталам Пэласам», а «Сіці» з «Астан Вілай».
- Арсенал — 82
- Манчэстэр Сіці — 77
- Манчэстэр Юнайтэд — 68
- Астан Віла — 62
- Ліверпуль — 59
- Борнмут — 58
- Брайтан — 53