БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Кубы заявіў, што магчымы ваенны напад ЗША на краіну прывядзе да крывавай бойні з непрадказальнымі наступствамі

19.05.2026 / 08:39

Nashaniva.com

Мігель Дыяс-Канель адзначыў, што востраў не ўяўляе пагрозы для ЗША і не мае агрэсіўных намераў у адносінах да якой-небудзь краіны. У той жа час ён падкрэсліў, што Куба мае законнае права абараняцца ад знешняй агрэсіі, піша CNN.

Мігель Дыяс-Канель. Фота: Emilio Flores / Anadolu via Getty Images

«Куба не ўяўляе ніякай пагрозы, а таксама не мае агрэсіўных планаў ці намераў адносна любой краіны. Няма іх і адносна ЗША, і ніколі не было, пра што ўраду гэтай дзяржавы добра вядома», — сказаў ён.

Кубінскі лідар таксама заявіў, што Куба «ўжо пакутуе ад шматмернай агрэсіі з боку ЗША», і падкрэсліў, што гэта «не можа ні лагічна, ні сумленна выкарыстоўвацца як падстава для развязвання вайны супраць высакароднага кубінскага народа».

Міністр замежных спраў краіны Бруна Радрыгес Парылья дадаў, што адміністрацыя Трампа дзень за днём фабрыкуе справу, каб апраўдаць бязлітасную эканамічную вайну супраць кубінскага народа і магчымую ваенную агрэсію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула