Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце
Былы палітвязень і журналіст выступіць у Еўрапарламенце ў чэрвені. Пра гэта ў панядзелак паведаміла старшыня ЕП Раберта Метсола, адкрываючы пленарнае пасяджэнне, піша Reform.news.
Фота са старонкі Андрэя Пачобута ў фэйсбуку
Чэрвеньская сесія запланаваная на 15—18 чэрвеня. Выступ можа адбыцца 17 чэрвеня.
У 2025 годзе Андрэй Пачобут быў узнагароджаны Прэміяй Сахарава, якую прысуджае Еўрапарламент. У снежні ўзнагароду ўручылі дачцэ палітвязня.