БЕЛ Ł РУС

Махляры прапануюць пераразлік пенсіі

19.05.2026 / 09:25

Nashaniva.com

75‑гадовай мінчанцы патэлефанавалі на мабільны нібыта супрацоўнікі пенсійнага фонду, якія пад выглядам «пераразліку пенсіі» даведаліся пашпартныя даныя.

Затым з мінчанкай звязаўся ілжэправаахоўнік і паведаміў, што яе даныя выкарыстоўваюцца для здзяйснення незаконных фінансавых аперацый.

Даведаўшыся, што грошы пенсіянеркі і яе мужа захоўваюцца на банкаўскіх картках, суразмоўца пераканаў жанчыну «абараніць» іх і перадаць кур’еру 11 тысяч рублёў.

У сталічнай міліцыі нагадваюць: супрацоўнікі сацыяльных службаў, банкаў і праваахоўных органаў не запытваюць асабістыя даныя па тэлефоне і не патрабуюць перадаваць грошы. Пры атрыманні такіх званкоў неабходна спыніць размову і паведаміць пра здарэнне ў міліцыю.

У міліцыі раяць пагаварыць на гэтую тэму з пажылымі сваякамі, расказаць ім гэту гісторыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула