БЕЛ Ł РУС

Расійская разведка сцвярджае, што Украіна рыхтуе ўдары па Расіі з тэрыторыі Латвіі. Масква рыхтуе правакацыі, якіх яшчэ не бывала?

19.05.2026 / 11:58

Nashaniva.com

У заяве Службы замежнай разведкі Расіі пералічваюцца пяць латвійскіх вайсковых баз.

Кіеў плануе запускаць беспілотнікі па тылавых расійскіх рэгіёнах з тэрыторыі краін Балтыі, заявіла Служба знешняй разведкі Расіі.

У прыватнасці, СЗР сцвярджае, што ўкраінскія ўлады нібыта пераканалі Латвію даць згоду на правядзенне аперацыі супраць Расіі, а ў Латвію ўжо накіраваны вайскоўцы Сіл беспілотных сістэм Узброеных сіл Украіны.

У заяве СЗР пералічваюцца пяць латвійскіх вайсковых баз, на якіх, паводле яе звестак, размешчаны ўкраінскія вайскоўцы: «Адажы», «Селія», «Ліелвардэ», «Даўгаўпілс» і «Екабпілс».

У заяве расійскай разведкі таксама змяшчаецца пагроза «справядлівай адплаты», ад якой, як сцвярджаецца, «членства краіны ў NATO не абароніць».

Улады Латвіі пакуль не каментавалі заяву СЗР.

У сваю чаргу, дарадца прэзідэнта Літвы па пытаннях нацыянальнай бяспекі Дэйвідас Матулёніс папярэдзіў, што супраць краіны магчымыя вельмі сур’ёзныя правакацыі.

Самі абвінавачанні дарадца назваў абсурднымі.

«Гэта абсурд, і ў такой абстаноўцы супраць нас магчымыя вельмі сур’ёзныя правакацыі», — заявіў Дэйвідас Матулёніс у аўторак у эфіры Žinių radijas.

Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе не толькі пра прапаганду ў расійскай публічнай прасторы, але і пра дзейнасць спецслужбаў краіны.

«Я не хацеў бы ўдавацца ў дэталі, паколькі гэта непублічная інфармацыя, але сітуацыя істотна абвастрылася. Паводле нашай ацэнкі, гэта былі не толькі пытанні расійскай прапаганды. Усё ішло значна глыбей — з боку адпаведных расійскіх структур», — сказаў дарадца прэзідэнта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула