БЕЛ Ł РУС

На Мінскім планетарыі ставяць купал, ён круціцца на 360 градусаў

19.05.2026 / 12:37

Nashaniva.com

Тэлескоп пакуль знялі на захоўванне да завяршэння рэканструкцыі.

На абсерваторыі Мінскага планетарыя ўсталявалі новы купал. Ён з электрапрывадам, створкамі, што раскрываюцца, і магчымасцю кручэння на 360 градусаў, паведамляе «Мінскбуд».

Тэлескоп пакуль знялі на захоўванне да завяршэння рэканструкцыі. І яна ўжо не за гарамі.

Абсерваторыя ўжо атынкаваная, вядзецца мантаж вінтавой лесвіцы, па якой наведвальнікі будуць падымацца на пляцоўку пад купалам, каб назіраць у тэлескоп за зоркамі. Да канца мая лесвіца будзе «сабраная». Застанецца пафарбаваць фасад, усталяваць вітражы і зрабіць адмостку.

На самім планетарыі працы больш. Цяпер будаўнікі ўцяпляюць цокаль, ізалююць сцены падвальных памяшканняў і прыбудоўваюць ганак з тыльнага боку будынка.

Тынкавыя работы ўжо амаль завершаныя, і пачаліся фасадныя: сцены ўцяпляюць мінеральнай ватай, пасля нанясуць дэкаратыўную тынкоўку і пафарбуюць. На гэтым тыдні на аб’ект завязуць вітражы і аконныя блокі, каб закрыць контур.

А ў чэрвені будаўнікі плануюць прыступіць да мантажу даху. 

Планетарый будзе выглядаць так, рэндар

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула