БЕЛ Ł РУС

У ЗША паказалі першую мадэль смартфона ад сям’і Трампа — з няправільным сцягам ЗША

19.05.2026 / 14:14

Nashaniva.com

У T1 Phonee колер — натуральна, залаты.

Скрыншот відэа NBC News

Перад стартам продажаў (які ўжо некалькі месяцаў адкладаюць) прыладу паказалі журналістам.

Тыя змаглі на свае вочы пераканацца, што на тэлефоне, «створаным з апорай на амерыканскія каштоўнасці», намаляваны няправільны сцяг ЗША. На ім 50 зорак і толькі 11 палос, хоць павінна быць 13.

Скрыншот відэа NBC News

Спачатку Android-прылада будзе каштаваць 499 даляраў. На ёй будзе прадусталяваная праграма Truth Social.

Візуальна тэлефон, які на першых рэндарах паўтараў дызайн iPhone, да рэлізу больш стаў падобны да HTC U24 Pro з дадатковай накладкай на камерах.

З незвычайнага — ужо амаль забыты 3,5‑мм раз'ём для навушнікаў у верхняй частцы тэлефона (якога не было ў прататыпа). 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула