Крышціяну Раналду едзе на чэмпіянат свету шосты раз
Галоўны трэнер зборнай Партугаліі Раберта Марцінес абвясціў заяўку каманды на чэмпіянат свету 2026 года. Зборная будзе прадстаўлена 27 гульцамі.
Фота інстаграм Крышціяну Раналду
Брамнікі: Дыёгу Кошта («Порту»), Жазэ Са («Вулверхэмптан»), Руй Сілва («Спортынг»), Рыкарду Вэлью («Генчлербірлігі»);
Абаронцы: Дыёгу Далот («Манчэстэр Юнайтэд»), Матэуш Нунеш («Манчэстэр Сіці»), Нэльсан Семеду («Фенербахчэ»), Жуан Канселу («Барселона», арэнда з «Аль-Хіляля»), Нуну Мендэш («ПСЖ»), Гансалу Інасіу («Спортынг»), Рэнату Вейга («Вільярэал»), Рубен Дыяш («Манчэсцер Сіці»), Томаш Араужу («Бенфіка»);
Паўабаронцы: Рубен Невеш («Аль-Хіляль»), Саму Кошта («Мальёрка»), Жуан Невеш («ПСЖ»), Віціня («ПСЖ»), Бруну Фернандэш («Манчэсцер Юнайтэд»), Бернарду Сілва («Манчэсцер Сіці»);
Форварды: Жуан Феліш («Аль-Наср»), Франсішку Трынкау («Спортынг»), Франсішку Кансэйсау («Ювентус»), Педру Нету («Чэлсі»), Рафаэл Леау («Мілан»), Гансалу Гедэш («Рэал Сасьедад»), Гансалу Рамуш («ПСЖ»), Крышціяну Раналду («Аль-Наср»).
Крышціяну Раналду, якому зараз 41 год, едзе на чэмпіянат свету шостым разам. Ён дэбютаваў за зборную ў 2003 годзе, у 2004‑м гуляў на чэмпіянаце Еўропы, а ў 2006 годзе з'ездзіў на першы чэмпіянат свету.
Яшчэ не вызначылася са складам на ЧС Аргенціна, але Ліянель Месі таксама адправіцца на свой шосты мундзіяль. На шосты ЧС едзе мексіканскі галкіпер Гільельма Ачоа, але ён у 2006 і 2010 гадах быў запасным, а дэбютаваў толькі ў 2014 годзе.