У ЗША мужчына загінуў у метро пасля таго, як яго зацягнула ў эскалатар. Больш за 20 хвілін яму ніхто не дапамагаў
40‑гадовы амерыканец Стывен Маккласкі загінуў пасля трагічнага выпадку на эскалатары ў метро ў горадзе Сомервіл (штат Масачусетс). Інцыдэнт адбыўся 27 лютага на станцыі Davis, калі ён спускаўся да платформы, піша People.com.
Стывен Маккласкі. Фота: Facebook
Паводле відэазапісу, раніцай каля 5‑й гадзіны мужчына спускаўся на эскалатары, спатыкнуўся і ўпаў. У выніку яго заціснула ўнізе эскалатара, і ён заставаўся там некалькі хвілін.
Крыніца: NBC Boston
Крыніца: NBC Boston
Людзі, якія праходзілі побач, у асноўным не дапамагалі — многія проста абыходзілі яго ды ішлі сходамі. Толькі праз 22 хвіліны супрацоўнік транспартнай службы спыніў эскалатар і аказаў дапамогу.
Крыніца: NBC Boston
Высветлілася, што адзенне мужчыны зацягнула ў механізм, што прывяло да пераціскання горла і перакрыцця дыхання. Калі на месца прыбылі ратавальнікі, у яго ўжо не было пульсу. Каб вызваліць чалавека, спатрэбілася яшчэ каля паўгадзіны, пасля чаго яго даставілі ў бальніцу. Праз дзесяць дзён ён памёр.
Крыніца: NBC Boston
Прадстаўнікі транспартнай арганізацыі адзначылі, што гэта быў трагічны выпадак, і нагадалі, што ў экстраннай сітуацыі кожны можа спыніць эскалатар, націснуўшы чырвоную кнопку STOP, і адразу выклікаць службу 911.
Крыніца: NBC Boston
Сваякі загінулага ўспамінаюць яго як чалавека, які любіў майстраваць і вельмі любіў сваіх дзяцей. Яны не разумеюць, чаму ў людным месцы ніхто своечасова яму не дапамог. Маці загінулага задаецца пытаннем, дзе была ахова і як магло здарыцца, што ніхто не звярнуў увагі на чалавека ў бядзе.
Чытайце таксама:
У Турцыі мужчына адкрыў агонь па наведвальніках рэстарана
У Гаазе памёр заснавальнік руандыйскага «Радыё тысячы пагоркаў»