БЕЛ Ł РУС

Белчыгунка выпусціла новую калекцыю фірмовага цукру

19.05.2026 / 18:48

Nashaniva.com

Мінскі вагонны ўчастак Беларускай чыгункі выпусціў новую калекцыю фірмовага цукру, на ўпакоўках якога намаляваныя вакзалы розных гарадоў Беларусі: Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна і Магілёва.

Фота: t.me/nod1_official

Першымі гэтую навінку змогуць убачыць пасажыры фірмовага цягніка №2/1 «Беларусь», які ходзіць па маршруце Мінск — Масква. Менавіта гэты цягнік лічыцца адной з візітовак Беларускай чыгункі, таму там асабліва клапоцяцца пра камфорт і дэталі сэрвісу.

Аўтары ідэі адзначаюць, што вакзалы — гэта не проста транспартныя аб’екты, а важная частка гісторыі і архітэктуры гарадоў. Таму новая калекцыя цукру павінна дадаваць утульнасці падчас паездак і знаёміць пасажыраў з сімваламі беларускай чыгункі нават за кубкам гарбаты.

У найбліжэйшы час такі фірмовы цукар плануюць выкарыстоўваць і ў іншых цягніках Мінскага вагоннага ўчастка.

Чытайце таксама:

Паміж Мінскам і Рудзенскам зноў ездзяць «штадлеры»

Белчыгунка запускае на лета дадатковы цягнік у Пецярбург

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

Каментары да артыкула