Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь
Прэзідэнт Расіі прыбыў у Кітай з афіцыйным візітам.
Уладзімір Пуцін сустрэўся з Сі Цзіньпінам на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне, дзе праходзіць афіцыйная цырымонія прывітання расійскага лідара.
Да прыезду дэлегацыі на плошчы былі развешаны дзяржаўныя сцягі Расіі і Кітая, выстраеная ганаровая варта і вайковы аркестр. Для ўрачыстай сустрэчы лідараў падрыхтавалі дзяцей са сцяжкамі дзвюх краін і кветкамі.
Пуцін запрасіў Сі ў Расію.
На мінулым тыдні ў Пекін прылятаў Дональд Трамп.