БЕЛ Ł РУС

«Арсенал» упершыню з 2004 года стаў чэмпіёнам англійскай прэм'ер-лігі

20.05.2026 / 07:46

Nashaniva.com

Здарылася гэта за тур да фінішу, дапамагла нічыя 1:1 у матчы «Манчэстэр Сіці» з «Борнмутам».

Футбалісты «Арсенала» сачылі за матчам «Манчэстэр Сіці» на трэніровачнай базе. Фота: Stuart MacFarlane/Arsenal FC via Getty Images

Клуб з Манчэстэра страціў шанцы дагнаць лонданцаў, адрыў паміж камандамі складае чатыры балы. 

Да гэтага «Арсенал» пад кіраўніцтвам тры гады запар фінішаваў другім у Прэм’ер-лізе, двойчы прапусціўшы наперад «Манчэстэр Сіці», а ў мінулым сезоне — «Ліверпуль».

У гісторыі чэмпіянату Англіі па футболе, першы сезон якога быў разыграны ў 1888‑1889 гадах «Арсенал» па колькасці тытулаў займае трэці радок, у яго 14 чэмпіёнстваў. У «Манчэстэр Юнайтэд» і «Ліверпуля» па 20, у «Манчэстэр Сіці» — 10, «Эвертана» — 9.

Але апошні раз «Арсенал» перамагаў у сезоне 2003/2004, калі каманда пад кіраўніцтвам Арсена Венгера прайшла ўвесь чэмпіянат без адзінай паразы.

У гэтыя выходныя заканчваюцца футбольныя чэмпіянаты ў краінах, дзе яны разыгрываюцца па сістэме восень—вясна.

Сёння пройдзе фінал Лігі Еўропы «Астан Віла» — «Фрайбург», у наступную сераду — фінал Лігі канферэнцый «Крыстал Пэлас» — «Рая Вальекана». А «Арсенал» згуляе ў суботу 30 мая з ПСЖ у фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула