БЕЛ Ł РУС

У суботу на праспекце Пераможцаў зменяць маршруты грамадскага транспарту з-за паўмарафону

20.05.2026 / 08:13

Nashaniva.com

Змены закрануць некалькі маршрутаў.

У сувязі з правядзеннем лёгкаатлетычнага паўмарафону OneRun Belarus і закрыццём руху ўсіх відаў транспарту на ўчастках вуліцы Ратамскай і праспекта Пераможцаў уносяцца змены ў арганізацыю руху транспарту ў суботу, 23 мая.

З 6.00 да 13.30 будзе перакрыта вуліца Ратамская ад вуліцы Мястроўскай да праспекта Пераможцаў. У сувязі з гэтым работа аўтобуснага маршруту №190Э з боку РКМЦ будзе арганізавана па вуліцы Паркавай (аграгарадок Ждановічы), праспекце Пераможцаў, МКАД і вуліцы Ціміразева без выканання прыпыначных пунктаў на змененым участку. У зваротным напрамку рух застанецца без змен.

З 8.45 да 12.00 мяркуецца перакрыццё няцотнага боку праспекта Пераможцаў ад МКАД да вуліцы Нарачанскай. Рух аўтобусных маршрутаў №44, №119С і №136 з боку станцыі Ждановічы будзе арганізаваны па праспекце Пераможцаў, МКАД, вуліцах Ціміразева і Нарачанскай, а затым — па маршрутах. Для аўтобусных маршрутаў №44 і №136 будуць выконвацца ўсе прыпыначныя пункты на змененым участку. Для маршруту №119С будуць выконвацца прыпыначныя пункты «Ратамская», «Будаўніча-выставачны комплекс», «Камайская» і «2‑я гарадская дзіцячая бальніца».

На час правядзення мерапрыемства з транспартнага абслугоўвання выключаюцца прыпыначныя пункты «Аквапарк», «Ржавец» і «Вяснінка» па праспекце Пераможцаў у напрамку вуліцы Нарачанскай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула