БЕЛ Ł РУС

На кніжным кірмашы ў Варшаве прэзентуюць кнігу пра Бабарыку

20.05.2026 / 08:24

Nashaniva.com

У новым эмігранцкім выдавецтве «Сведкі» выйшла кніга Сабіны Брыло «Дело Виктора Бабарико». Прэзентацыя выдання адбудзецца ў Варшаве ў межах Міжнароднага кніжнага кірмаша 31 траўня.

У сустрэчы возьме ўдзел галоўны герой кнігі Віктар Бабарыка, а таксама ягоная адвакатка Наталля Мацкевіч.

Кніга Сабіны Брыло — хроніка зламыснага пераследу Віктара Бабарыкі, што разгортваецца на фоне сістэмнага знішчэння ў Беларусі свабоды слова, сходаў, права на абарону і справядлівы суд. Аўтарка дзень за днём аднаўляе драму — ад моманту рашэння Бабарыкі ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2020 году і да наступных выбараў у студзені 2025-га, піша bellit.info.

 Змест кнігі — па сутнасці, гістарычная рэканструкцыя — грунтуецца на адкрытых крыніцах, аўтарскіх інтэрв’ю, архівах, матэрыялах праваабарончых арганізацый і ўнікальных дакументах, прадастаўленых адвакатамі галоўнага героя.

Цяпер даступнае да пакупкі выданне на расейскай мове.

Але ўжо вядзецца праца над перакладам кнігі на беларускую мову, які мае выйсці ў верасні 2026 году. Перадзамовіць беларускамоўную версію можна праз сайт Allegro.pl.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула