БЕЛ Ł РУС

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп

20.05.2026 / 08:50

Nashaniva.com

Віцэ-прэзідэнт таксама заявіў, што ЗША не могуць быць сусветным паліцэйскім, а хочуць быць добрым саюзнікам.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў больш для таго, каб Украіна выстаяла, чым Дональд Трамп, паведамляе Clash Report.

Амерыканскага чыноўніка журналісты спыталі, чаму ЗША ўзнагароджваюць Расію і караюць «свайго найлепшага саюзніка ў Еўропе», прыпыняючы разгортванне сваіх войскаў у Польшчы.

«Шчыра кажучы, не было прэзідэнта, які зрабіў бы больш для таго, каб Украіна выстаяла падчас уварвання Расіі, чым Дональд Трамп. Як ён сам калісьці сказаў: «Абама даў Украіне прасціны, а я даў Украіне «Джавеліны». І менавіта гэтыя «Джавеліны» забяспечылі тое, што Украіна дагэтуль захоўвае свой тэрытарыяльны суверэнітэт», — сказаў Вэнс.

Паводле яго слоў, Трамп хоча праводзіць палітыку, арыентаваную на інтарэсы ЗША, «і частка гэтай знешняй палітыкі — не ўзнагароджваць Пуціна і не караць такую краіну, як Польшча».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула