БЕЛ Ł РУС

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы

20.05.2026 / 09:05

Nashaniva.com

Новы арт-аб'ект «Шалі з СССР» адкрылі на Камароўцы. Фішка не толькі ў рэтра-дызайне — новыя шалі паказваюць не кілаграмы, а колькасць бульбін у вас.

На Камароўскім рынку адкрылі незвычайную інсталяцыю «Шалі з СССР». Тут можна даведацца сваю вагу ў бульбінах.

Арганізатары тлумачаць такі падыход так: «Чаму бульба? Ды таму што гэта наш беларускі гастранамічны код!»

Згодна з інструкцыяй, якая размешчана на інсталяцыі, камп'ютарная сістэма шаляў так вядзе свой падлік — адна адборная бульбіна важыць 105 грамаў.

Арганізатары запрашаюць усіх ахвочых на Камароўку, у тым ліку і каб зрабіць свежыя цікавыя фоты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула