БЕЛ Ł РУС

81‑гадовую пенсіянерку прымусілі ўдзельнічаць у спецаперацыі

20.05.2026 / 09:07

Nashaniva.com

Жанчыне патэлефанавалі ілжэправаахоўнікі і паведамілі пра выяўлены факт незаконнага спісання грошай з яе рахунку, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Пасля ўказанняў пенсіянерка прыняла ўдзел у «спецаперацыі»: зняла грошы з рахунку, сабрала ўсе наяўныя дома і перадала кур’еру каля 24 000 рублёў.

Жанчыне паабяцалі, што пасля затрымання злачынцы ўсе сродкі будуць ёй вернутыя.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС устанавілі і затрымалі кур’ера — 50‑гадовага жыхара Мінскай вобласці, які раней сам стаў ахвярай махляроў паводле схемы «Вадаканал» і ў рамках «спецаперацыі» забраў у пацярпелай грошы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула