У Літве жыхарам прыйшло апавяшчэнне пра магчымую паветраную трывогу. «Захоўвайце спакой, чакайце паведамленняў»
Армія Літвы: Каля мяжы заўважылі меркаваны дрон, актываваная місія паветранай паліцыі НАТА.
Ілюстрацыйнае фота LRT.
У паведамленні экстраннага апавяшчэння, атрыманым жыхарамі Вільні, гаворыцца:
«Узровень трывогі — 2.
Узброеныя сілы Літвы паведамляюць:
«ІМАВЕРНАЯ НЕБЯСПЕКА З ПАВЕТРА. Захоўвайце спакой, вызначце бяспечнае месца. Калі заўважыце падазроны аб'ект, які ляціць або ўпаў, — тэлефануйце 112, не набліжайцеся да яго. Пра заканчэнне небяспекі паведамім асобным апавяшчэннем».
Знішчальнікі НАТА падняліся ў паветра праз дроны каля межаў Літвы.
Літоўская армія раніцай у сераду паведаміла, што непадалёк ад мяжы Літвы, меркавана, быў заўважаны дрон, у сувязі з чым была актывавана місія паветранай паліцыі НАТА, піша LRT.
«Паведамляем, што прычынай рассылкі папярэджанняў насельніцтву стала зафіксаваная радыёлакацыйная адзнака з прыкметамі, характэрнымі для беспілотных лятальных апаратаў. Актыўнасць назіраецца паблізу мяжы Літвы — каля Ігналінскага, Уцянскага, Езяроскага і Свянцянскага раёнаў. Актываваная місія паветранай паліцыі НАТА», — гаворыцца ў паведамленні Літоўскай арміі.
10:25
У Вільні паветраная трывога, людзей просяць спусціцца ў бліжэйшыя бяспечныя месцы.