БЕЛ Ł РУС

Зніжаецца стаўка рэфінансавання

20.05.2026 / 11:21

Nashaniva.com

Нацбанк прыняў рашэнне аб зніжэнні на палову працэнтнага пункта стаўкі рэфінансавання. З 1 чэрвеня яна складзе 9,25% гадавых.

Старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка аргументаваў неабходнасць перагляду стаўкі запаволеннем інфляцыі, вяртаннем ВУП да росту, паляпшэннем дынамікі знешняга гандлю.

На такую ж велічыню зніжаецца стаўка па крэдыце авернайт. Яна складзе 10,75% гадавых.

Год таму стаўка рэфінансавання была павышана Нацбанкам на 0,25 п.п. да 9,75% гадавых.

Стаўка рэфінансавання ўплывае на кошт крэдытаў у эканоміцы, а таксама стаўкі па дэпазітах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула