На чацвер абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніцаў
У чацвер на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі пройдуць моцныя залевы, удзень магчымы град.
Месцамі шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15—20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10—16 градусаў цяпла, удзень будзе ад 18 градусаў па паўночным захадзе да 31 градуса па ўсходзе.