Пад Мінскам стажора забіла колам ад КАМАЗа, якое лопнула
Няшчасце здарылася ўчора пад Азярцом, паведамляе СК.
44‑гадовы мужчына прыбыў на СТА для працаўладкавання і пачаў праходзіць стажыроўку без афіцыйнага афармлення.
У нейкі момант мужчына вырашыў самастойна падкачаць з дапамогай кампрэсара кола грузавога аўтамабіля «КамАЗ». Нягледзячы на неаднаразовае выпадзенне штуцара і папярэджанні кіроўцы пра небяспеку разгерметызацыі кола, ён працягваў утрымліваць яго рукой падчас працы.
Раптоўна адбыўся вылет металічнага элемента разборнага вобада кола, і шына лопнула. Стажор загінуў.