Інфармацыю пра дрон, што заляцеў у Літву, перадаў Мінск
Дзе дрон, пакуль невядома.
Пра магчымы беспілотнік, які ляцеў у бок Літвы, паведаміла Беларусь, заявіў камандуючы Сухапутнымі войскамі Літоўскай арміі брыгадны генерал Нярыюс Станкявічус, паведамляе LRT.
«Раніцай мы атрымалі паведамленне ад беларускіх узброеных сіл пра магчымы рух дронаў у бок тэрыторыі Літвы. Аналагічную інфармацыю атрымалі і нашы суседзі латвійцы», — сказаў Станкявічус журналістам у сераду.
«На гэты момант мы не можам сказаць, дзе знаходзіцца гэты лятальны апарат — ці ўпаў ён, ці проста пакінуў паветраную прастору Літвы. Пошукі працягваюцца з дапамогай верталёта Ваенна-паветраных сіл і наземных сіл. Калі аперацыя будзе паспяховай і мы знойдзем або абломкі, або сам упалы апарат, мы паведамім», — дадаў ён.