БЕЛ Ł РУС

Культавы расійскі гурт 90‑х выступіць на 80‑годдзі МТЗ

20.05.2026 / 15:04

Nashaniva.com

29 мая ў Мінску плануецца выступ гурта Іванушкі International.

Weacom.ru

29 мая каля цэнтральнай прахадной Мінскага трактарнага завода ладзіцца вялікае свята з канцэртам, выставай тэхнікі Belarus і святочным гандлем.

Адной з галоўных падзей стануць «танцы трактароў» — незвычайнае тэхнічнае шоу з удзелам тэхнікі МТЗ.

Свята пройдзе на вуліцы Даўгабродскай з 11:00 да 23:00. Завершыцца вечар феерверкам пасля канцэрта.

Уваход свабодны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула