Прысуджана Міжнародная Букераўская прэмія за 2026 год
Міжнародную Букераўскую прэмію 2026 года атрымалі «Падарожныя нататкі пра Тайвань» тайваньскай пісьменніцы Ян Шуан-цзы.
thebookerprizes.com
Прэмію ўпершыню атрымала кніга, напісаная на кітайскай мове. На англійскую «Падарожныя нататкі пра Тайвань» пераклала тайваньская перакладчыца Лінь Кінг. Упершыню раман быў апублікаваны ў 2020 годзе на Тайвані.
Раман аформлены як мастацкі пераклад знойдзеных падарожных нататак пра Тайвань канца 1930‑х гадоў, калі востраў знаходзіўся пад кіраваннем Японіі. У цэнтры сюжэта — адносіны дзвюх жанчын падчас іх гастранамічнага падарожжа па востраве.
Міжнародная Букераўская прэмія была заснаваная ў 2004 годзе ў дадатак да Букераўскай прэміі для ўзнагароджання найлепшых аўтараў мастацкай літаратуры, перакладзенай на англійскую мову і выдадзенай у Вялікабрытаніі або Ірландыі.
Спачатку ўручалася раз на два гады. Першым лаўрэатам стаў албанскі пісьменнік Ісмаіл Кадарэ. Сярод лаўрэатаў былі таксама будучыя нобелеўскія лаўрэаты Эліс Манро, Ласла Краснахаркаі, Хан Ган, Вольга Такарчук.