У Мінску газонакасілка пашкодзіла аўтобус, што ішоў па маршруце
Выпадак адбыўся сёння ў Мінск-Свеце.
Каля дома №21 па вуліцы Нікалы Тэслы 50‑гадовы кіроўца газонакасілкі Weibang касіў траву каля дарогі.
Ён не ўлічыў неабходны бакавы інтэрвал і часткова выехаў на праезную частку, дзе сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ, што ішоў па маршруце №73.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні, паведамляе ДАІ.