Мінчука не пусцілі на перакур, а ён у адказ «замініраваў» арганізацыю
20‑гадоваму хлопцу на працы не дазволілі атрымаць дадатковы перапынак на курэнне. У адказ ён пайшоў з працоўнага месца, а пасля патэлефанаваў і паведаміў пра нібыта падрыхтоўку ў арганізацыі выбуху, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Скрыншот з відэа
Інфармацыю пра «замінаванне» адразу праверылі, але яна не пацвердзілася. У той жа дзень супрацоўнікі міліцыі хутка высветлілі асобу таго, хто тэлефанаваў, і затрымалі яго.
Супраць хлопца завялі крымінальную справу за загадзя ілжывае паведамленне пра небяспеку.
Такія дзеянні ў Беларусі лічацца сур’ёзным злачынствам: за іх могуць пакараць пазбаўленнем волі да 5 гадоў, а таксама абавязаць кампенсаваць выдаткі, звязаныя з выездам экстранных службаў.
Чытайце таксама:
У Мінску злодзей ехаў па аб’яве прадаваць скрадзены тэлефон, але ў аўтобусе сустрэў яго гаспадара
Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць
Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў