На Гродзеншчыне ў аварыі загінула жанчына з гадавалым дзіцём
Паводле папярэдняй інфармацыі, 20 мая каля 16:30 на аўтадарозе М-6 «Мінск — Гродна — мяжа Польшчы» кіроўца аўтамабіля «Пежо» выехаў на сустрэчную паласу. Там адбылося лабавое сутыкненне з аўтамабілем «Мазда», паведамляе прэс-служба МУС.
У выніку аварыі загінулі жанчына-пасажырка і гадавалае дзіця.
У якой са згаданых машын яны ехалі, пакуль не паведамляецца.