БЕЛ Ł РУС

У абарачэнне ўводзяць абноўленую 200‑рублёвую банкноту

20.05.2026 / 19:08

Nashaniva.com

З 1 чэрвеня 2026 года ў Беларусі плануецца ўвядзенне ў абарачэнне новай банкноты наміналам 200 рублёў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнага банка, адзначыўшы, што гэты выпуск абумоўлены планавым абнаўленнем грашовай сістэмы.

Фота ілюстрацыйнае

Мэта выпуску абноўленых банкнот — абнавіць дызайн і ўзмацніць сістэмы абароны банкнот узору 2009 года, а таксама замяніць зношаныя і пашкоджаныя купюры.

Новая 200‑рублёвая банкнота працягне серыю абноўленых грошай, якія ўжо ўключаюць наміналы 5, 10, 20, 50 і 100 рублёў, што ўводзіліся ў абарачэнне ў перыяд з 2019 да 2022 года.

Дызайн новай купюры пакуль афіцыйна не паказаны, але вядома, што ў ім будуць пэўныя змены ў параўнанні з папярэднімі версіямі.

Чытайце таксама:

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць

Склалі рэйтынг самых прыгожых банкнот свету 2025 года

Каментары да артыкула