У Жлобінскім раёне маланка ўдарыла ў пілараму
Ратавальнікі ліквідавалі пажар на пілараме ў Жлобінскім раёне. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС уначы: здарэнне адбылося ў вёсцы Праскурні.
Скрыншот з відэа
Калі пажарныя падраздзяленні прыбылі на месца, там ужо на ўсю моц шугала адкрытае гарэнне — гарэў драўляны склад, а таксама складзеныя штабелі дроў.
Ратавальнікі аператыўна справіліся з агнём і поўнасцю ліквідавалі пажар. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Дакладная прычына ўзгарання пакуль высвятляецца. Аднак сярод асноўных версій разглядаецца ўздзеянне прыродных сіл, удар маланкі.
Чытайце таксама:
У Магілёве гарэла псіхіятрычная бальніца
Пад Нясвіжам тушылі пажар на смеццевым палігоне
Украінскія пажарнікі лакалізавалі лясныя пажары каля мяжы з Беларуссю