БЕЛ Ł РУС

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы

20.05.2026 / 22:33

Nashaniva.com

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, дзіўны выпадак з нібыта стралянінай польскімі паліцыянтамі па грамадзяніне Беларусі, адбыўся не недзе на памежжы, а на паўднёвым захадзе Польшчы.

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Паводле версіі Следчага камітэта, уночы 12 мая 60‑гадовы мужчына, ураджэнец Слоніма, знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы. Калі ён ехаў па аўтадарозе S8 каля горада Сыцаў, што ў Ніжнесілезскім ваяводстве на яго быў здзейснены, як сцвярджаецца, неабгрунтаваны напад з боку польскіх сілавікоў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі.

У выніку мужчына атрымаў цяжкія раненні галавы і канечнасцяў. Яго аўтамабіль таксама быў моцна пашкоджаны — у ім зафіксавалі 29 дзірак ад куль. Аднак жа, нягледзячы на гэтыя раненні, яму ўдалося перасячы мяжу, пасля чаго яго тэрмінова даставілі ў бальніцу.

Следчыя органы Беларусі цяпер праводзяць праверку. Паводле іх інфармацыі, ужо ўдалося аднавіць абставіны здарэння, вызначыць месца нападу і асобных паліцэйскіх, якія стралялі.

Дадатковыя падрабязнасці абяцаюць паведаміць пазней.

Чытайце таксама:

МЗС пракаментавала агнястрэльнае раненне беларускага грамадзяніна ў Польшчы

Гродзенская міліцыя паведаміла пра шпіталізацыю мужчыны з агнястрэльнымі раненнямі

Асудзілі беларуса, які забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу

Каментары да артыкула