БЕЛ Ł РУС

«Астан Віла» выйграла Лігу Еўропы

21.05.2026 / 07:29

Nashaniva.com

У фінале еўракубка ўчора ў Стамбуле англійскі клуб перамог нямецкі «Фрайбург» з лікам 3:0.

Фота: Alex Grimm/Getty Images

Галы забілі паўабаронцы «Вілы» Юры Цілеманс і Морган Роджэрс, а таксама нападнік Эміліяна Буэндзія.

Гэта першая ў гісторыі «Астан Вілы» перамога ў фінале Лігі Еўропы.

«Неверагодны вечар! Вялізныя віншаванні ўсім гульцам, камандзе, персаналу і ўсім, хто звязаны з клубам! 44 гады з моманту апошняй перамогі ў еўрапейскім турніры!», — напісаў заўзятар «Вілы» прынц Уільям, які прысутнічаў на матчы.

Адметна, што для іспанскага трэнера «Астан Вілы» Уная Эмеры гэта ўжо пятая перамога ў Лізе Еўропы. У 2014, 2015 і 2016 гадах ён браў тытул з «Севільяй», а ў 2021 годзе выйграў турнір з «Вільярэалам». Эмеры толькі раз прайграў у фінале, было гэта ў 2019 годзе, калі ён трэніраваў «Арсенал».

У наступную сераду пройдзе фінал Лігі канферэнцый, у якім згуляюць англійскі «Крыстал Пэлас» і іспанскі «Рая Вальекана» (пачатак а 22-й), а ў суботу, 30 мая, у фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць англійскі «Арсенал» і французскі «ПСЖ» (упершыню за доўгі час фінал пачнецца а 19:00, а не а 22:00 як ранейшыя гады).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула