З-за росту цэнаў на бензін продажы электрамабіляў у Еўропе выраслі на траціну
Паводле статыстыкі, якая ахоплівае 16 рынкаў Еўрапейскага саюза, на якія прыпадае больш за 80% продажаў аўтамабіляў, рэгістрацыя электракараў павялічылася на 34%. Але, як піша Reuters, пакуль незразумела, наколькі доўгатэрміновым будзе гэты трэнд. Бо продажы электрамабіляў растуць найперш з-за высокіх цэн на бензін і перабояў з яго пастаўкамі.
Попыт на электракары звязаны з тым, што цэны на нафту ў свеце выраслі ўдвая. А яе запасы ў краінах Еўропы і Азіі, паводле даных Міжнароднага энергетычнага агенцтва, не перавышаюць двухтыднёвага ўзроўню. Грамадзяне ЕС хочуць засцерагчы сябе ад магчымага «бязконнага» статусу і лішніх выдаткаў.
Пры гэтым статыстыка паказвае, што колькасць электрамабіляў расце не толькі ў Даніі і Нідэрландах, дзе яны і так даўно папулярныя, але і на такіх рынках, як Італія, дзе электратранспарт да гэтага часу развіваўся значна павольней.
Асабліва рэзкі рост продажаў электрамабіляў еўрапейскія дылеры пачалі адзначаць з красавіка, калі стала зразумела, што канфлікт у Персідскім заліве зацягнецца. Напрыклад, у брытанскай кампаніі Octopus Electric Vehicles паведамілі Reuters, што попыт на новыя электрамабілі вырас на 95%, а на патрыманыя электракары — увогуле на 160%.